Янка Купала — Песня і казка

Янка Купала

Песня і казка
Ходзяць у пары,
Сеюць па свеце
Дзівы і чары,

Будзяць спрасоння
Думкі дзіцячы,
Як той уранні
Промень свяцячы.

    *
Песня і казка,
Як у крышталі,
Свету пакажуць
Тайныя далі.

Шляхі намецяць
К сонцу і зорам
Для людской долі,
Скованай горам.

    *
Песня і казка
У райскіх праявах
Шчасце збудуюць
З кветак яскравых.

Сэрца атуляць
Вечнаю ласкай…
Слухай жа, сэрца,
Песняў і казкаў.

1921

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений