Янка Купала — Сон на кургане

Янка Купала

  Галоўным героем паэмы «Сон на кургане» (1910) з’яўляецца Сам — бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё. Згубіўшы ў лесе дарогу, ён прылёг на кургане. Вакол яго сабраліся русалкі і ў фантастычва-казачным плане паказалі «казку долі» яго. Гэта казка — страшны сон, сімвал безвыходнасці, бездапаможнасці ў барацьбе. Дарэмнымі аказаліся яго імкненні знайсці ў руінах старога замка скарбы.
  Вакол Сама — змрочныя варожыя сілы (увасабленне рэакцыі), ахвярай якіх ён становіцца. Дзеянне ў паэме паступова пераходзіць у рэальнае жыццё. Сам накіроўваецца ў родную вёску, дзе здараецца пажар. Яго абвінавачваюць у падпале; па сведчанні аднавяскоўцаў, Сам быццам бы бег са смолкай, саломай і сякерай з мэтай падпаліць воласць. Безумоўна, пажар — алегарычны вобраз рэвалюцыі 1905 г.
  Далейшае жыццё Сама яшчэ больш трагічнае: за рэвалюцыйную дзейнасць ён трапляе ў турму і ў Сібір, памірае яго жонка, а сын, здрадзіўшы бацькоўскаму запавету, перакідваецца ў варожы стан.
  На прыкладзе Сама Янка Купала хацеў паказаць не толькі асабістую драму рэвалюцыянера-адраджэнца, але і цяжкі, пакутлівы шлях беларускага народа да свайго самавызначэння, да найвялікшага скарбу — свабоды і незалежнасці.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений