Кожны ўрок – да ведаў крок.
Ты вучы, вучы, дзіцятка,
Скуль бярэцца куранятка,
Скуль жыцця ідзе выток.
ДВА плюс ДВА – ЧАТЫРЫ роўна
Гэта вывучы тактоўна.
ТРЫ плюс СЕМ – канечне ж, ДЗЕСЯЦЬ,
А не ВОСЕМ і не ДЗЕВЯЦЬ.
Веданне – да ведаў поступ.
Ты адчуй, як гэта проста –
Навучыцца памнажаць
ПЯЦЬ на ШЭСЦЬ, ці ШЭСЦЬ на ПЯЦЬ.
Паўтарай жа, як замову:
МО-ВА – ДУМ ПЕР-ША-АС-НО-ВА.
Без яе табе – ніколі
Не апець зямлі акрасу,
Не асіліць веды ў школе,
Не адрозніць КВАС ад КЛАСа.
Прад табой – старонкі кніг
З мілым, любым, родным словам,
Там бруіцца наша мова –
Мова прадзедаў тваіх.
Кніга ж – мудрасці глыток,
Палюбі яе спачатку,
I засвоіш ты, дзіцятка,
Што яна – да ведаў крок.