Месяц – жоўтая лодка –
Плыве між аблокаў.
Пахне мятай
Салодка-салодка,
Далёка-далёка.
У абвялых пракосах
Дрэмле ціша святая.
Твае цёплыя косы
Я няўмелай рукой расплятаю.
I з рамонкамі белымі
Уплятаю ў іх сцежку вузкую.
I лаўлю ашалела
Сухія гарачыя вусны.
I цалую
і шыю,
і локці…
А ва ўсім вінаваты
Месяц – жоўтая лодка –
Ды салодкая мята.
1964
Крыніца: Генадзь Бураўкін. Выбраныя творы; уклад., камент. Г. Бураўкіна; прадм. У. Някляева. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 536 с. («Бeлapycкi кнiгaзбop»: Сepыя 1. Мacтaцкaя лiтapaтypa).