Зямля бацькоў!
О дай яшчэ мне раз
Прыпасці да цябе,
абняць аберуч,
Каб аніколі ў сэрцы не пагас –
Агонь любові,
радасці
і веры.
Каб кожным нервам быў прывязан я
Да тых мясцін,
дзе ты мяне ўзрасціла:
Да бальшака,
рачулкі,
ручая,
Да юнае бярозкі легкакрылай.
Каб зноў і зноў
наведваўся здалёк
У звонкі бор, у гай нессірацелы,
Дзе пырхае у травах
матылёк –
Дзяцінства матылёк празрыста-белы.