Сібір, Сібір – халодная магіла,
Забыць цябе няма ніякай сілы,
Старая ведзьма, мачыха мая!
Ой, колькі ты людзей акасцяніла,
А колькі іх, зняможаных, пахілых,
Ў чарзе над ямай чорнаю стаяць?!
Яны стаяць, цякуць іх рэчкай слёзы,
Іх ледзяняць траскучыя марозы
Ды джгае вецер, лютая змяя…
Сібір, Сібір – халодная магіла,
Забыць цябе няма ніякай сілы,
Старая ведзьма, мачыха мая!
Новасібірск, 1934