Міхась Кавыль — Жураўлі

Міхась Кавыль

Із далёкай заморскай зямлі,
Дзе сады зелянеюць узіму,
Без трывогі ляцяць жураўлі
На сваю дарагую радзіму.

Каля Нёману, лесу наўскрай,
Адкурлычуць прыгожае лета,
А увосень у сонечны край
Зноў у вырай у эскарце дзетак.

А куды мне падацца, куды?
Ці-ж навек прысмактала чужына?
Дзе напіцца жывое вады,
Камень цяжкі каб з сэрца нізрынуў?

Жураўлі, мае сёстры, браты,
Як не выстаю, сум мо задужыць,
Па дарозе ў Святую Святых
Захапеце з сабой маю душу.

1976

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений