Раіса Баравікова — Казаў мудрэц…

Раіса Баравікова

Казаў мудрэц: яно – і нараканне,
і сонца, і пякучай цемры сплаў…
«Якія вочы мне дало каханне!»,
але… спярша душу яму аддаў.
Гляджу на ўсе вачамі маладымі,
і гнеўнымі, і добрымі ўдвая…
Каханне і прынізіць, і… узніме,
пакуль у ім жыве душа мая.

1984

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений