Раіса Баравікова — Верш да дзяцей

Раіса Баравікова

Дзень распачаўся раніцай вясёлай.
Хутчэй у двор —да сонца і да траў…
I там запросім да сябе анёла,
ён дзесьці тут і ўсё нам дараваў.

У свеце, поўным д’ябальскае сілы,
што сее ў душах чорны цень жуды,
ён расхіне над намі свае крылы
і ў час ліхі затуліць ад бяды.

I застанецца з намі ранак гожы,
птушыны грай і полымнасць рабін,
і ў сэрцы будзе ліцца голас Божы:
шануй бацькоў,

не ўкрадзь

і не забі!

 

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений