Юрась Свірка — А ўсё ж вінаваты і я…

Юрась Свірка

А ўсё ж вінаваты і я:
Суладдзе ў прыродзе парушана.
Паменшала птушак сям’я,
І рыба бяздумна патручана.

Няма чым віну апраўдаць,
Сумленне маё зацярушана:
Баяўся адкрыта крычаць,
А толькі даводзіў нязмушана.

І я вінаваты у тым:
Без толку балотца асушана.
Напэўна, і ў слове маім
Трывога гучала прыглушана.

Што сосны трывожна шумяць,
Што ў лузе без кнігавак ціха,
Патрэбна было закрычаць,
А я, нібы пташачка, ціўкаў.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений